Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Хомск

Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся 6 снежня 1950 г. у вёсцы Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».

Першы пісьмовы ўспамін пра вёску Хомск Здзітаўскай воласці Берасцейскага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) адносіцца да 1518 г. Вёска — уласнасць Станіслава Нарушэвіча Валадковіча — узгадваецца ў справе аб межавых спрэчках пінскага князя Фёдара Яраславіча з канонікамі трокскімі. Назва вёскі паходзіць, магчыма, ад імя Хома, такія імёны былі распаўсюджаны ў гэтай мясцовасці. У час Вялікага Княства Літоўскага гэта быў княжацкі гарадок з пераважна гандлёвым і рамесным людам, які пераходзіў ад князёў Вішнявецкіх да Дольскіх, затым Пуслоўскіх, Агінскіх.

Iван Даміянавіч Снітко нарадзіўся 7 ліпеня 1896 года ў вёсцы Хомск Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Праз два гады сям’я Снітко пераехала ў Брэст-Літоўск, а потым у Санкт-Пецярбург.

У 1912 годзе Іван Снітко паступіў у школу марскіх юнг, якую скончыў перад пачаткам Першай сусветнай вайны, служыў на ваенным судне. У 1915 годзе скончыў класы ўнтэр-афіцэраў, служыў у Кранштаце камандзірам батарэі на востраве Карлос, затым на крэйсеры «Богатырь».